Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
14 апреля 2011

РАМАН ПРА НАС, ПРА НАШ КРАЙ

Амаль два дзесяцігоддзі  з 1885 па 1904 год (з рэдкімі  ад’ездамі) у вёсцы Лыскаўшчына, што на нашай Кругляшчыне, жыў і працаваў выдатны расійскі мастак, блізкі сябра вялікіх жывапісцаў Сурыкава, Рэпіна, Паленава, Васняцова – Мікалай Васільевіч Неўраў. 5 мая 1904 года нечакана для ўсіх ён застрэліўся.  Газеты  Расійскай  імперыі паспяшаліся паведаміць, што самагубства адбылося з прычыны абвастрэння нервовай хваробы. Але  ці ўся праўда пра смерць мастака была ў тых газетах?

Вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і шэрагу літаратурных прэмій Віктар Карамазаў, дарэчы, наш зямляк, з Магілёўшчыны, шмат гадоў вывучаў абставіны жыцця і трагічнай смерці Неўрава ў Лыскаўшчыне. У выніку гэтай працы быў напісаны раман “Мастак і парабкі”, які ўпершыню выходзіць масавым выданнем да шырокага чытача.

У бліжэйшыя дні запланавана сустрэча пісьменніка Віктара Карамазава з жыхарамі Круглянскага раёна, якія будуць першымі чытачамі новага выдання.

Все новости