Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
9 января 2009

Сталі “узорным калектывам”

9 студзеня, Круглае /Уласн. інф./. Радасная навіна прыйшла напярэдадні Новага года  ў дзіцячую школу мастацтваў. Рашэннем Міністэрства культуры  харэаграфічнаму  калектыву «Кругляначка» прысвоена ганаровае званне «Узорны».

Як расказала нам  дырэктар  дзіцячай школы мастацтваў  Л.В. Калініч, калектыў гэты быў створаны  ў 2000 годзе. Займаюцца ў ім дзеці ад 7 да 14 гадоў. 

Трэба заўважыць, што дзіцячы харэаграфічны калектыў «Кругляначка»  -- адна з культурных з’яў у грамадскім жыцці  нашага прыдруцкага краю. Ён выступае на ўсеагульных раённых канцэртах, прысвечаных знамянальным датам, абслугоўвае  розныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы.   Заўсёды цёпла  выступленні калектыву  сустракаюць гледачы суседніх гарадоў Шклова, Талачына і Бялыніч, а таксама Крычаўскага, Чэрыкаўскага і Дрыбінскага раёнаў. Яго канцэртная праграма складаецца з беларускіх, рускіх, замежных   кампазіцый. У 2006 годзе  маленькія артысты з «Кругляначкі» прымалі ўдзел у рэспуб-ліканскіх «Дажынках» у  Бабруйску, а на наступны год у «Свяце пісьменства» у г. Шклоў. У ганаровай капілцы калектыву  шматлікія  граматы і дыпломы.

З самага пачатку яго стварэння калектывам кіруе  Ірына Генадзьеўна Конанава.

Все новости