Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
4 декабря 2008

Сустрэча прайшла ў Бушоўцы

4 снежня, Круглае /Уласн. інф./. У пятніцу, 28 лістапада, адбыўся чарговы выезд “агітпоезда”, удзельнікі якога з месяца ў месяц наведваюць аддаленыя і маланаселеныя вёскі раёна, каб даведацца аб жыцці  іх насельнікаў, аб праблемах, з якімі яны сутыкаюцца.

Сустрэча з вяскоўцамі на гэты раз прайшла ў вёсцы Бушоўка Комсеніцкага сельскага Савета. У пакоі адпачынку жывёлаводаў мясцовай малочнатаварнай фермы сабраліся пастухі і даяркі, а таксама пенсіянеры з Бушоўкі і Рабінаўкі. Для  падвозкі людзей з гэтай вёскі быў выдзелены транспарт.

Адкрываючы сустрэчу, галоўны спецыяліст аддзела  ідэалагічнай работы райвыканкама Валянціна Пырко праінфармавала прысутных аб выніках  сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 10 месяцаў г.г., падзеях, якія адбыліся  апошнім часам у жыцці Кругляншчыны. Старшыня Комсеніцкага  сельскага Савета дэпутатаў Аляксей Рыбакоў расказаў аб рабоце, якая праводзіцца сельвыканкамам па добраўпарадкаванню населеных пунктаў.

Удзельнікі “агітпоезда”, у ліку якіх былі спецыялісты вядучых раённых службаў, адказалі на пытанні вяскоўцаў.

У ліку тых, хто браў удзел у сустрэчы з жыхарамі Бушоўкі і Рабінаўкі, быў і ўрач Комсеніцкай сельскай урачэбнай амбулаторыі Леанід Краўцоў. Ён змерыў жадаючым артэрыяльны ціск, пракансультаваў, якія лекі трэба  ўжываць пры тым або іншым захворванні.

А затым  перад вяскоўцамі выступілі з невялікай канцэртнай праграмай артысты РДК і Комсеніцкага сельскага Дома культуры.

Все новости