Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
11 декабря 2008

Свята ведаў

11 снежня, Круглае /Уласн. інф./. 6--7 снежня на базе САШ №1 г.п. Круглае прайшоў ІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах вучняў агульнаадукацыйных школ раёна.

У алімпіядзе прыняло ўдзел 219 школьнікаў па 13 прадметах. У асноўным, гэта вучні 9 – 11 класаў.   А вось паказаць свае веды па матэматыцы змаглі і васьмікласнікі.

Але самымі юнымі ўдзельнікамі алімпіяды сталі  чацвертакласнікі. Менавіта аддзел адукацыі Кругляншчыны стаў  піянерам у справе праверкі ведаў гэтых школьнікаў па  матэматыцы. Гэта ўжо стала традыцыяй і добрай, плённай традыцыяй, якая дазваляе падняць  выкладанне і папулярнасць гэтага важнага прадмета школьнай праграмы на новую ступень.

Па выніках алімпіяды засядаў арганізацыйны камітэт,  на пасяджэнні якога былі вызначаны пераможцы і прызавыя месцы. Найбольш добрыя веды, мяркуючы па колькасці набраных балаў, паказалі юныя моваведы (руская і англійская мовы),  географы і матэматыкі.

Лідэрам па колькасці прызавых месцаў сярод гарадскіх школ стала САШ №2 гарадскога пасёлка і некалькі прызавых месц заваявалі і сельскія школьнікі.

Гэтае адказнае  інтэлектуальнае мерапрыемства прайшло арганізавана. І хаця на ім лунаў дух спаборніцтва – яно стала святам, святам ведаў.

Гэта і адзначыла С.В. Кандрацьева, метадыст абласнога інстытута развіцця адукацыі і пажадала ўсім, хто будзе прадстаўляць раён у вобласці, поспехаў.

Все новости