Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Круглянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости региона
18 декабря 2008

У нагу з ххі стагоддзем

18 снежня, Круглае /Уласн. інф./. Абласны конкурс сярод цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм па стварэнню электронных тэкставых краязнаўчых баз “Мой край – Магілёўшчына” завершаны. Днямі ў абласным цэнтры былі падведзены вынікі чацвёртага тура  і конкурса ўвогуле.

Актыўны ўдзел у ім прымала і Круглянская цэнтралізаваная сістэма. Па выніках чацвёртага тура “Край у творах мастацтва і мастацкай літаратуры” ЦБС заняла ганаровае другое месца і была ўзнагароджана Дыпломам.

Бібіліятэкары раёна напружана працавалі ўсе 4 гады ў гэтым напрамку: былі пераможцамі І тура, прызёрамі ІІ і ІІІ. Яны дастойна імкнуліся  прадставіць раён і мэтанакіраваная, карпатлівая праца заўсёды прыносіць плён. Работа ЦБС адзначана Дыпломам у намінацыі “Майстар канцэпцыі”.

У абласным конкурсе “Мой край — Магілёўшчына” прымалі ўдзел усе раёны і цэнтралізаваныя бібліятэчныя сістэмы гарадоў Бабруйска і Магілёва. Тым больш важкі вынік чатырохгадовай працы, якая ў першую чаргу зроблена для чытачоў.

Все новости