Меню
Председатель Круглянского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 августа 2026
Дакрануцца да спадчыны продкаў: у рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» удзельнікі клубаў «Кудзесніца» і «Алеся» наведалі «Вялікае княства Сула»
Далучыцца да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны продкаў змаглі ўдзельнікі клубаў «Кудзесніца» і «Алеся», якія дзейнічаюць на базе філіяла Елькаўшчынскі клуб-бібліятэка Круглянскага раёна. Месцам іх новай захапляльнай паездкі стаў знакаміты парк гісторыі «Вялікае княства Сула».
Панскі маёнтак «Сула» — гэта ўнікальны гісторыка-культурны комплекс, дзе кожны куток дыхае мінулым. Падчас экскурсіі ўдзельнікі паездкі пазнаёміліся з багатай гісторыяй гэтых мясцін. Яны даведаліся пра першых уладальнікаў сядзібы — магутны род Радзівілаў, якія пазней прадалі маёнтак знатнаму шляхецкаму роду Ленскіх.
У гэтым музейным комплексе час нібы замірае, дазваляючы прайсці скрозь стагоддзі і эпохі беларускай гісторыі. Госці з Елькаўшчыны атрымалі масу станоўчых эмоцый, адкрываючы для сябе новыя старонкі роднай культуры. Кожны з удзельнікаў змог заўважыць тут нешта сваё, асаблівае.
Гэта паездка пакінула глыбокі след у душах экскурсантаў, выклікаўшы шчырае пачуццё гонару і павагі да нашага мінулага, а таксама ўсведамленне таго, што ўсе мы — неад'емная часцінка нашай цудоўнай беларускай зямлі.
Таццяна Радоўская, метадыст РДК
ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма
Круглянскага раёна»