predsedatel
Багель Иван Александрович

Председатель Круглянского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Круглянщина – один из самобытных, удивительно красивых уголков Могилёвской области. Щедрая и плодородная земля, богатая лесами и реками, озёрами...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Круглянский районный
исполнительный комитет
Гастрафэст «Беларускія прысмакі» у рамках правядзення метадычнага дня

28 мая 2026

Гастрафэст «Беларускія прысмакі» у рамках правядзення метадычнага дня

27 траўня, на базе філіяла Радчанскі сельскі Цэнтр культуры, у рамках метадычнага дня, адбыўся гастрафэст «Беларускія прысмакі», з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і нацыянальнай кухні.

На мерапрыемстве прысутнічалі спецыялісты раённага Дома культуры; работнікі філіялаў сельскіх устаноў культуры Круглянскага раёна.

Пачалася праграма з конкурса страў беларускай кухні “З глыбіні вякоў” сярод работнікаў сельскіх клубных устаноў. Ім патрэбна было загадзя прыгатаваць традыцыйную страву, а таксама прэзентаваць яе, падзяліўшыся рэцэптамі і сакрэтамі прыгатавання. Тут былі прадстаўлены: дранікі з тварагом, кулеш па-беларуску, наліснікі, варэніцы, “Скавародніцы”, клёцкі «Закіданікі». Ацэньвала конкурс кампетэнтнае журы, а кожны прысутны мог пакаштаваць беларускія прысмакі і адкрыць для сябе штосьці новае.

Загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і раместваў раённага Дома культуры Кучарэнка Н.М., правяла майстар-клас па ручной набіванке “Беларускі арнамент”, падчас якога ўдзельнікі не толькі пазнаёміліся з гісторыяй аднаго са старажытных рамёстваў, з асаблівасцямі яго тэхналогіі, але і прымянілі веды на практыцы.

На працягу мерапрыемства гучалі песні і прыпеўкі ў выкананні Таццяны Баярскай,  Алены Кузьміной, Сяргея Кротава, Ірыны Шагун і Людмілы Бітліеўскай. Вершаваныя творы і байкі чыталі Святлана Ухналёва, Валянціна Паўлава, Таццяна Саланенка, Зінаіда Кувецкая.

Акрамя таго, усе прысутныя прынялі ўдзел ў гульнях на кулінарную тэму: “Зрабі ўпрыгожанне”, “Салатны батл”, “Хуткія бліны”.

Цікавым момантам свята стала выкананне танца “Пераскокі”, дзе трэба было пераскокваць праз качаргу і ўхоп, якія ляжалі на падлозе, не закрануўшы іх. Гэта вясёлая пляска была заклікана праверыць спрыт і згуртаванасць танцуючых.

А затым настала чарга журы. У іх была нялёгкая задача - вызначыць, хто ж з канкурсантаў стаў лепшым. Пасля таго, як члены журы прадэгуставалі стравы і абмяняліся сваімі ўражаннямі, адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў.

Гастрафэст “Беларускія прысмакі” стаў выдатнай нагодай сабрацца разам і падзяліцца ўспамінамі. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць паглыбіць свае веды аб беларускай культуры і кухні, а таксама цікава і карысна правесці час. 

 

Загадчык метадычнага аддзела РДК          Т.М.Рылькова