predsedatel
Багель Иван Александрович

Председатель Круглянского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Круглянщина – один из самобытных, удивительно красивых уголков Могилёвской области. Щедрая и плодородная земля, богатая лесами и реками, озёрами...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Круглянский районный
исполнительный комитет
Канцэртная праграма “Народны спеў сэрца сагрэў”

14 сентября 2026

Канцэртная праграма “Народны спеў сэрца сагрэў”

11 верасня ў філіяле Комсеніцкі сельскі дом культуры ў межах творчай справаздачы адбылася канцэртная праграма «Народны спеў сэрца сагрэў». Мерапрыемства аб'яднала жыхароў і гасцей, каб разам акунуцца ў тое, што суцяшае ў хвіліны смутку і памнажае радасць - у народную песню.

У фае філіяла была арганізавана выстава творчых работ удзельнікаў дзіцячых аматарскіх аб'яднанняў «Залатыя ручкі» і «Цвецік-семіцвецік», кіраўніком якіх з’яўляецца Таццяна Арыстава.

Назва концертнай праграмы — «Народны спеў сэрца сагрэў» — абрана не выпадкова. У мітусні сучасных будняў мы часта забываемся пра тое, дзе ўтоена сапраўдная, жывая сіла. А яна - у простых і шчырых радках, якія спявалі нашы мамы і бабулі.

Праграма вечара была напоўнена душэўнымі нумарамі ў выкананні народнага вакальнага ансамбля «Калінушка», Сяргея Кротава і Алены Кузьміной, Алы Шышаковай. На працягу мерапрыемства гучалі кранальныя песні пра каханне, пра родны край і беларускія народныя песні “Будзь здаровы, гаспадар!”, “Ой, дзёр я гуляла”, “Вышыванка”, “Кацілася бочачка”.

Гэтыя каларытныя і напоўненыя глыбокім сэнсам выступленні падарылі гледачам зарад добрага настрою, яркія эмоцыі і цяпло творчых сэрцаў, а таксама нагадалі пра важнасць захавання культурных традыцый.

 

Загадчык метадычнага аддзела РДК          Т.М.Рылькова