predsedatel
Багель Иван Александрович

Председатель Круглянского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Круглянщина – один из самобытных, удивительно красивых уголков Могилёвской области. Щедрая и плодородная земля, богатая лесами и реками, озёрами...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Круглянский районный
исполнительный комитет
Удзел у праекце «Кожная пятніца - роднае, сваё»

13 апреля 2026

Удзел у праекце «Кожная пятніца - роднае, сваё»

У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё», 10 красавіка, у сельскіх установах культуры Круглянскага раёна прайшлі мерапрыемствы.

Напрыклад, у філіяле Елькаўшчынскі клуб-бібліятэка адбыўся вечар адпачынку «Танчым па-беларуску». Удзельнікам трэба было адгадаць беларускі танец па мелодыі, успомніць назвы гэтых танцаў, паказаць свой спрыт і ўменне выконваць розныя танцавальныя рухі, паіграць на народных музычных інструментах: бубне і драўляных лыжках. Потым вядучая запрасіла усіх прысутных патанчыць «Лявоніху», «Полечку-трасуху», «Бульбу», «Мяцеліцу», «Лянок». Вечар атрымаўся вельмі задушэўным і вясёлым.

У філіяле Радчанскі СЦК прайшлі вячоркі «Самаварныя задорынкі». Удзельнікі клуба для сталых людзей «Завалинка» чыталі беларускія вершы пра родную мову, Радзіму, маці, спявалі прыпеўкі, расказвалі прыказкі. У ходзе мерапрыемства вядучая прапанавала ўспомніць ветлівыя словы на беларускай мове.

Такія мерапрыемствы дапамагаюць захаваць традыцыі беларусаў, робяць народную культуру жывой і блізкай.

Заведующий методическим отделом РДК Т.Н.Рылькова