predsedatel
Багель Иван Александрович

Председатель Круглянского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Круглянщина – один из самобытных, удивительно красивых уголков Могилёвской области. Щедрая и плодородная земля, богатая лесами и реками, озёрами...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Круглянский районный
исполнительный комитет
І папрацавалі, і адпачылі

22 июля 2025

І папрацавалі, і адпачылі

2025 год у нашай краіне аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, а значыць, кожны з нас абавязаны паклапаціцца аб парадку і чысціні. 14 ліпеня скончыў сваю працу лагер працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем дзяцей «Імпульс-II», які дзейнічаў на базе сярэдняй школы №2 г. Круглае.

У гэтым годзе «Імпульс-II» прыняў 15 хлапчукоў і дзяўчынак ад 14 да 16 гадоў. Рабяты, занятыя працоўнымі буднямі, паказалі, што моладзь прымае актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні сваёй роднай школы.

Пачатак работ пачынаўся з інструктажу па ахове працы, выдачы інвентара і індывідуальных сродкаў абароны. Хлапчукі і дзяўчынкі, узброіўшыся пальчаткамі, палівачкамі, граблямі, рыдлёўкамі, шпатэлямі і венікамі, чысцілі тратуары, дарожкі ад травы і зямлі, падчышчалі плітку каля бардзюраў, палолі агарод, рыхлілі і палівалі клумбы, зграбалі і вывозілі траву. Абразалі пад кіраўніцтвам дарослых дрэвы, выкопвалі засохлыя хмызнякі, займаліся добраўпарадкаваннем спартыўнай пляцоўкі.

Праца кіпела і ў будынку школы. Рабяты наводзілі парадак у кнігасховішчы, падрыхтоўвалі кабінеты да афарбоўкі, выносілі смецце. Хлапчукі ўзялі на сябе вялікі аб’ём, пакінуўшы дзяўчынкам працу лягчэй. Ніхто не ленаваўся, усе працавалі з вялікім жаданнем і энтузіязмам. На роўных рабілі сваю работу і выконвалі яе якасна.

Пасля працоўнай дзейнасці арганізатар выхаваўчых мерапрыемстваў Ірына Сініцына праводзіла з падлеткамі розныя мерапрыемствы, гульні, конкурсы, віктарыны. Рабяты глядзелі і абмяркоўвалі фільмы пра Вялікую Айчынную вайну. Наведвалі раённую бібліятэку, музей, цэнтральны парк культуры і адпачынку, Свята-Троіцкі праваслаўны храм.

У лагеры таксама праводзіліся спартыўныя мерапрыемствы. Былі арганізаваны сустрэчы з прадстаўнікамі розных арганізацый. У вольны час дзеці гулялі ў настольныя гульні (шашкі, шахматы), наведвалі школьную бібліятэку, камп’ютарны клас.

Нашы школьнікі прынялі актыўны ўдзел у велапрабегу па маршруце вёска Гай–Навапруддзе–Валканосава. У Навапруддзі наведалі помнік, усталяваны ў памяць аб спаленай ў гады Вялікай Айчыннай вайны сям’і Зелікавых, а ў Валканосава сустрэліся з народным умельцам Аляксандрам Харкевічам.

Лагер працы і адпачынку, сапраўды, вельмі добрая форма занятасці для школьнікаў падчас канікулаў. Яна дае магчымасць не толькі асвоіць практычныя ўменні, але і атрымаць заработную плату.

Лідзія Беляковіч, кіраўнік лагера працы і адпачынку.

krugloe.by