Меню
Председатель Круглянского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 февраля 2026
Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, правялі ў дзіцячым садзе № 7
Кожная пятніца ў нашай дашкольнай установе праходзіць пад знакам роднай мовы.
Добрай традыцыяй стала святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы, што адзначаецца 21 лютага.
Да гэтага свята на працягу тыдня ў дзіцячым садзе № 7 праходзілі розныя мерапрыемствы: «Падарожжа ў свет роднай мовы», «Я мову родную люблю», «Сяброўка – родная мова», паказ лялечнага тэатра «Дзедава рукавічка», дыдактычныя гульні «Перакладчык», «Прыродныя сімвалы Беларусі», чытанне народных казак, апавяданняў, вершаў, адгадванне загадак і правядзенне беларускіх гульняў, на якіх выхаванцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, значэнне мовы для кожнага народа, пазнаёміліся з вуснай народнай творчасцю, творамі беларускіх пісьменнікаў.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае выхаванню ў дзяцей каштоўнасных адносін да багацця беларускай мовы, пачуцця гонару за яе, развіццю эстэтычнага густу, успрыманню меладычнасці, прыгажосці роднай мовы.
Вольга Гаўрыленка, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.