predsedatel
Ермолицкий Сергей Владимирович

Председатель Круглянского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Круглянщина – один из самобытных, удивительно красивых уголков Могилёвской области. Щедрая и плодородная земля, богатая лесами и реками, озёрами...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Круглянский районный
исполнительный комитет
Разам майструем «катэджы» для птушак

5 апреля 2023

Разам майструем «катэджы» для птушак

 

Заўважана і пацверджана на практыцы, што любоў да прыроды і клапатлівыя адносіны да яе закладаюцца ў дзяцей толькі тады, калі яны бачаць штодзённы станоўчы прыклад з боку дарослых – педагогаў і ўсіх работнікаў установы адукацыі, бацькоў навучэнцаў.

Аб наступленні вясны заўседы нам напамінаюць птушкі. Іх ласкавае шчабятанне нагадвае нам аб тым, што свет зноў прачынаецца. Міжнародны дзень птушак праходзіць кожны год 1 красавіка ў рамках праграмы ЮНЕСКА. Гэта дата прымеркавана да вяртання пералётных птушак з цёплых краін. І мы штогод рыхтуемся да іх сустрэчы. У рамках акцыі «Сустракай вясну дабром» да сёлетняга свята навучэнцамі ўстановы разам з работнікамі школы было выраблена 50 новых шпакоўняў. Напрыканцы сакавіка «катэджы» былі ва ўрачыстай абстаноўцы перададзены дырэктару лесагаспадарчай установы «Цяцерынскае» Васілю Міхайлавічу Казуну. Дарэчы, хаткі для пярнатых сяброў былі змайстраваны з будаўнічых матэрыялаў, выдзеленых дадзенай лесапаляўнічай гаспадаркай.

 Анастасія Палуда, педагог-арганізатар Цяцерынскай СШ.