predsedatel
Багель Иван Александрович

Председатель Круглянского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Круглянщина – один из самобытных, удивительно красивых уголков Могилёвской области. Щедрая и плодородная земля, богатая лесами и реками, озёрами...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Круглянский районный
исполнительный комитет
У ДУА «Дзiцячы сад № 2 г. Круглае» прайшоў тыдзень беларускай мовы

24 ноября 2025

У ДУА «Дзiцячы сад № 2 г. Круглае» прайшоў тыдзень беларускай мовы

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна, якая завецца роднай. І вельмі добра, калі чалавек шануе яе з маленства.

У ДУА «Дзiцячы сад № 2 г. Круглае» прайшоў тыдзень беларускай мовы «Беларуская мова – мова родная», мэтай якога было фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўстойлівага інтарэсу, станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёй.

На працягу ўсяго тыдня выхаванцы другой малодшай группы слухалi i прымалi ўдзел у iнсцэнiроўках беларускiх народных казак, завучвалi вершы i забаўлянкi, адгадвалi загадкi на беларускай мове, гулялi ў беларускiя народныя гульнi. Не засталiся ў баку i бацькi. Для iх была арганiзавана выстава беларускiх народных казак, а таксама сумесная акцыя з бацькамi «Чытаем разам па-беларуску».

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям і іх бацькам надоўга. І можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў хатах выхаванцаў.

Iна Маслянкова, выхавальнiк дашкольнай адукацыi ДУА «Дзiцячы сад № 2 г. Круглае».

krugloe.by