Меню
Председатель Круглянского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
1 августа 2023
Зроблена на выдатна
Звяртае на сябе ўвагу, што на тратуары пакладзены спецыяльныя пліткі жоўтага колеру, каб і людзям, якія слаба бачаць, было больш зручна рухацца па пераходам.
Пракладзены тратуар і да смеццевых кантэйнераў, якія цяпер стаяць ў спецыяльна пабудаваным памяшканні з дахам і сценамі, што не дазваляюць ветру разносіць паперу і розныя пакеты па наваколлю.
Пракладзен і тратуар да крамы “Мара”, якая размешчана недалёка ад пабудаванага дома.
Ёсць тут і дзіцячая гульнявая пляцоўка з арэлямі і іншымі прыладамі для забавы дзяцей.
А вакол гэтага дома на апорах зроблена святлодыёднае асвятленне, якое ў параўнанні са звычайнымі свяцільнікамі значна эканоміць электраэнергію.
Так што жыхары гэтага дома кажуць вялікі дзякуй праектантам за клопат аб людзях і працаўнікам Круглянскай ПМК-266, якія пабудавалі гэты аб’ект.
Святаслаў МАХАНЁК, наш няштатны аўтар.
Фота Юліі ХОДАС.