predsedatel
Багель Иван Александрович

Председатель Круглянского районного исполнительного комитета

Дорогие друзья!

Круглянщина – один из самобытных, удивительно красивых уголков Могилёвской области. Щедрая и плодородная земля, богатая лесами и реками, озёрами...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Круглянский районный
исполнительный комитет
Выхавальнік, якога цэняць і дзеці, і калегі: гісторыя Наталлі Каваленкі

25 ноября 2026

Выхавальнік, якога цэняць і дзеці, і калегі: гісторыя Наталлі Каваленкі

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Наталля Каваленка: яе выхаванцы з радасцю бягуць раніцай у дзіцячы сад, а калегі цэняць яе за прафесіяналізм, спагадлівасць і працавітасць.

Кожны працоўны дзень Наталлі Міхайлаўны – гэта новае адкрыццё, новае спазнанне, імкненне напоўніць будні выхаванцаў яркімі падзеямі, ператварыць кожнае імгненне знаходжання ў дзіцячым садзе ў займальнае даследаванне навакольнага свету і падарыць дзецям радасць зносін.

Адказнасць, ініцыятыва, працавітасць і творчасць – гэта асноўныя якасці Наталлі Міхайлаўны, педагога са стажам амаль 25 гадоў. Заходзячы ў яе групу, адразу разумееш: тут працуюць з душой. На паліцах – не толькі цацкі, а сапраўдныя метадычныя скарбы, створаныя яе рукамі. Лэпбукі на любую тэму – ад пор года да космасу, дыдактычныя гульні, яркія наглядныя дапаможнікі… Усё гэта яна робіць сама, укладваючы часцінку свайго цяпла, каб складаныя рэчы для выхаванцаў станавіліся простымі і зразумелымі.

Але за творчым падыходам стаіць сур’ёзная метадычная работа. Наталля Міхайлаўна пастаянна расце прафесійна, асвойваючы сучасныя адукацыйныя тэхналогіі. У яе арсенале – інтэрактыўныя гульні і мультымедыйныя прэзентацыі, актыўна выкарыстоўвае праектны метад, тэхналогіі візуалізацыі, метады мадэлявання і макетавання, якія робяць заняткі практычна арыентаванымі, па-сапраўднаму цікавымі і пазнавальнымі для сучасных дзяцей.

Яе прафесіяналізм не застаецца незаўважаным. Наталля Міхайлаўна рэгулярна ўдзельнічае ў конкурсах педагагічнага майстэрства, дзеліцца вопытам на навукова-практычных канферэнцыях, з’яўляецца пераможцам абласнога конкурсу «Электронныя адукацыйныя рэсурсы ў адукацыйным працэсе» ў намінацыі «Інтэрактыўны плакат».

Аднак жыццё гэтага педагога не абмяжоўваецца сценамі дзіцячага сада. Яна – чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Наталля Міхайлаўна ўдзельнічае ў раённых патрыятычных велапрабегах, лыжных гонках, лёгкаатлетычных прабегах, прымеркаваных да свят. Для яе здаровы лад жыцця – гэта не моднае слова, а звычка і спосаб быць прыкладам для сваіх выхаванцаў.

У вольны час Наталля Міхайлаўна спявае ў народным вакальным ансамблі «Крынічанька». Голас гэтага калектыву знаёмы многім жыхарам раёна: яны – частыя госці на раённых святах, фестывалях і канцэртах. Песня для яе – гэта аддушына, спосаб выказаць эмоцыі і захаваць сувязь з народнымі традыцыямі.

За гады працы Наталля Міхайлаўна выпусціла не адну групу выхаванцаў, многія з іх з цяплом успамінаюць свайго першага настаўніка, з радасцю дзеляцца сваімі поспехамі. Галоўны вынік яе працы, лічыць яна, гэта шчаслівыя вочы дзіцяці, якое ведае, што яго любяць і чакаюць, а дзень у дзіцячым садзе будзе абавязкова добрым, пазнавальным і цікавым.

Галіна Атрашкевіч, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 2 г. Круглае».

krugloe.by